Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

І плыве твой радок! І звініць тваё слова!

          Яўгенія Янішчыц… Ясяльдзянка… Палесся мілае дзіця… Яе натхнёная высокамастацкая спадчына вабіць усіх, хто адчувае магію слова і моц чалавечага духу.
          20 лістапада споўнілася 70 год з дня нараджэння паэтэсы-чараўніцы Яўгеніі Янішчыц. З нагоды юбілею вучні 11 “А” класа установы адукацыі склалі паэтычны калейдаскоп “І плыве твой радок! І звініць тваё слова!”, прысвечаны памяці вядомай беларускай паэткі.
          Пачатак сустрэчы быў аздоблены пранікнёным і шчырым гучаннем верша-прысвячэння Алены Васілевіч “Памяці Жэні Янішчыц”.
          А як дзівосна-меладычна ліліся з вуснаў рабят сардэчныя вершы паэткі-летуценніцы Яўгеніі Янішчыц! “Прыедзь у край мой ціхі”, “А як хацелася цяпла”, “Мой боль – на вышыні святла”, “Ты пакліч мяне. Пазаві...”, “Я пачакаю” – сапраўдны калейдаскоп яскравых эмоцый класічнай беларускай паэзіі.
          Напрыканцы сустрэчы гуказапіс песні “Да сустрэчы, белы вецер, сіні дзень…” на словы Яўгеніі Янішчыц у выкананні Таццяны Беланогай стварыў атмасферу цвёрдай упэўненасці ў непадуладнасці нябыту творчай спадчыны беларускай паэтэсы.
          На крылах натхнення і любові разносілася ў вучнёўскім асяроддзі лірычная споведзь душы “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц. Дзякуй табе, дарагая паэтка, за трапяткую і цудадзейна-мілагучную паэзію!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу