А мы Масленку чакалі,
Люлі чакалі!
Усю нядзельку выглядалі,
Люлі выглядалі!
Адчуваеце водар бліноў у паветры? Гэта Масленіца прыйшла! Прыйшла з песнямі, танцамі, гульнямі!
А запрасілі нас на Масленку, 23 лютага 2017 года, вучні 6 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва”. Прыгожа, весела, гарэзліва прайшло свята! Гучалі масленічныя песні, гучала родная матчына мова, якая злучала ўсіх прысутных у ланцужок сяброўства, дабрыні і спагадлівасці!
А якімі духмянымі і смачнымі былі залацістыя бліны, што напяклі гаспадыні-маці для сваіх любых дзяцей!
Існуе такое павер’е: колькі бліноў з’ясі ў апошні тыдзень перад Вялікім постам, столькі шчаслівых дзён будзе ў гэтым годзе. Спадзяёмся на тое, што павер’е нашых продкаў спраўдзіцца і на гэты раз.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.