Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

А мы масленку чакалi!

На парозе гэтага старадаўняга свята ў нашых вучняў з'явіліся пытанні: з якой мэтай святкавалі Масленіцу? Чаму на Масленіцу пяклі бліны? Якую назву меў кожы дзень Масленіцы? Што рабілі ў кожны дзень Масленіцы?

А мы Масленку чакалі -
Усю нядзельку выглядалі.
А мы думалі Масленка сем нядзеляк,
Ажно Масленка сем дзянёчкаў!

Вучні даведаліся, што Масленіца працягвалася цэлы тыдзень. У гэты час забаранялася есці мяса. Яго замянялі бліны з маслам. Бліны лічыліся сімвалам сонца, надыходзячай вясны. Рабілі і запальвлі кола, сімвалічна спальвалі ляльку, якая ўвасабляла зіму, холад. Пачыналі вадзіць веснавыя карагоды.

Першы дзень Масленкі называлі "Сустрэчай". У гэты дзень Масленку сустракалі і велічалі.

Другі дзень называўся "Зайгрышы" ці "Загвіны". У гэты дзень каталіся з гор. Быў цікавы звычай гойдацца на варотах для таго, каб лён рос доўгі і моцны. А вось у любімую забаву дзяцей  " Крывы танок" пагулялі і нашы другакласнікі.

У сераду прыходзілі па бліны да бабуль ( цешч).

"Дзень святога Уласа" - чацверты. Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць жаваранак. А яшчэ хадзілі ў лазню. Загадкі пра жар, вуголле, венік, печ, дым разгадалі нашы кемлівыя дзеці.

У пяты дзень, " Цешчыны вячэркі", наадварот,бабулі прыходзілі да любімых унучыкаў. А смачныя бліны для іх рыхтавалі таты.  Нашы ж  вучні разгадалі  складаныя загадкі пра скавараду, чайнік, бліны.

Неўзабаве дабраліся да " Прабачальнай бяседы" - сёмы дзень. У гэты вечар усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Звычайна казалі: " Прабач, калі пакрыўдзіў справай ці языком". Потым моладзь збіралася на вуліцы , спявала песні, плясала, Масленку праважала. Мы ж пелі і плясалі ў сваім класе, а потым сапраўдны самавар частаваў гасцей чаем  з блiнамi i абаранкамi.

З Масленкай вас, ды з вясёлаю. З вясной яснай. З долечкай шчаснай!

Настаўнiца пачатковых класаў Буевiч Юлiя Уладзiмiраўна.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу