Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Адзіны тыдзень аховы працы і пажарнай бяспекі

          III тысячагоддзе. Час, калі геній чалавечага мыслення дасягнуў незвычайных вышынь. Сёння чалавеку падуладна ўсё: і жыццё зямное, і жыццё ў космасе. Чалавек здольны падпарадкаваць сабе найноўшыя машыны, супрацьстаяць прыродзе, прымусіць жыць Сусвет па сваіх законах, якія адлюстроўваюць жаданні людзей і робяць мары яваю. Чаму ж ён, уладар Сусвету, не можа арганізаваць сваю працоўную дзейнасць так, каб на прадпрыемствах не гінулі работнікі, каб не было ахвяр і каб праца заўсёды была бяспечнай?
          Адным з самых распаўсюджаных бедстваў з’яўляецца пажар. На жаль, ніхто не застрахаваны ад падобных жыццёвых сітуацый. Але кожны можа загарадзіць сябе ад траўматызму і гібелі на вытворчасці, ад узнікнення пажару, ведаючы і выконваючы правілы бяспечных паводзін.
          Страшная статыстыка сучаснасці: загінуўшыя на прадпрыемствах. Практычна кожны дзень – смерць у мірны час. Неабходна  патэнцыял чалавечага інтэлекту накіраваць на распрацоўку ўнікальнай праграмы, якая зможа зрабіць працу на прадпрыемствах бяспечнай.
          Свет, у якім мы жывём, невычарпальны, бязмежны ў сваім праяўленні. З кожным днём і кожным стагоддзем мы даведваемся пра нешта новае, невядомае раней. Але заўсёды ёсць і загадкі. І хто ведае, можа, сярод нас ёсць той чалавек, які прысвеціць сваё жыццё вывучэнню праблемы бяспекі працы і зробіць так, каб пытанні, звязаныя з траўмамі і гібеллю на вытворчасці былі неактуальнымі.
          З 22 кастрычніка па 26 кастрычніка 2018 года ў установе адукацыі быў праведзены “Адзіны тыдзень аховы працы і пажарнай бяспекі”. Былі разгледжаны пытанні па ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, захоўвання патрабаванняў бяспекі адукацыйнага працэсу ў працоўным калектыве. Адноўлены стэнды з інфармацыяй аб неабходнасці захавання нормаў і правілаў аховы працы, асабістай бяспекі і бяспекі навакольных. Праведзены лекцыі “Прафілактыка алкагалізму і п’янства на вытворчасці і ў быце”. Праведзена навучанне вучняў 1-11 класаў правілам бяспечных паводзін, пажарнай бяспекі. Адбыліся пазачарговыя практычныя заняткі з работнікамі па дзеяннях на выпадак надзвычайных сітуацый. Праведзена сумеснае пасяджэнне адміністрацыі, прафсюзнага камітэта, грамадскай камісіі з абмеркаваннем вынікаў праверкі стану памяшканняў і тэрыторыі школы.
          Усе мерапрыемствы накіраваны на тое, каб праца была бяспечнай і жыццю людзей нічога не пагражала. Цана выканання правілаў – жыццё. Пра гэта трэба памятаць усім разам і кожнаму паасобку. І тады праца будзе бяспечнай.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Шпакава Л.М.

<< Вернуться на предыдущую страницу