Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Беларускі чацвер

Сто тысяч гадоў няхай вакол шумяць палі,
Сто тысяч год няхай вакол гудуць дубровы,
Пакуль гучыць вакол святая наша мова,
Пакуль ёсць беларусы на зямлі.
                                    Ул. Караткевіч

          Сонечны чацвер: прамяні таямніц-загадак, прамяні чараўніц-прыказак.

          Чацвёрты дзень тыдня. Чацвер.Адзіны  дзень  беларускага  маўлення. Крочым далей па шляхах чароўных гукаў матчынай мовы. Крочым, каб вакол шумелі палі, гулі дубровы, гучала святая наша мова, каб  вечна жылі беларусы на зямлі.
          17 лістапада для вучняў 5-х класаў адбылася незвычайная сустрэча з мудрасцю нашых славутых продкаў, якія падчас свайго існавання стварылі  незабыўны цуд - загадкі, прыказкі, якія да сённяшняга дня выпраменьваюць розум, назіральнасць, уменне прадбачыць, вучаць любіць сваю зямлю, шанаваць мову, паважаць бацькоў і імкнуцца да чысціні і святасці.
У ходзе мерапрыемства пяцікласнікі з задавальненнем выпрабоўвалі сваіх равеснікаў на кемлівасць і інтэлект, запытваючы пра тое, хто “Усіх нас корміць, а сама  есці не просіць”, што гэта за “Гусь па вуліцы ідзе, дзюбай вуліцу грызе”. Нялёгка было справіцца і з загадкай:
                        Яны чорныя, крывыя,
                        З нараджэння ўсе нямыя,
                        А калі пастануць поруч,
                        Як жывыя загавораць.
          Нягледзячы   на  пэўныя   калізіі,   пяцікласнікі годна спраўляліся з загадкамі, называючы правільныя адгадкі.
Вывучаныя прыказкі дэкламаваліся з такім майстэрствам, што можна было падумаць: удзельнікі  сустрэчы – таленавітыя акцёры-прафесіяналы, каторыя не будуць “Скакаць пад чужую дудку”, “Пераліваць з пустога ў парожняе”, а будуць памятаць : “Што пасееш – тое пажнеш”, “Век жыві – век вучыся”, “Слова- не верабей, выпусціш – не зловіш”.
          Сустрэча  была  цёплай і душэўнай, а галоўнае, спадзяюся, - карыснай, бо, сказаўшы: “Хто рана ўстае, таму  Бог дае”, не дазволіш сабе гультайства і абібоцтва, а будзеш сумленна  працаваць, каб  вакол  шумелі  дубровы  і  кіпела  жыццё.
А плённая праца для  сябе,  для   Радзімы, безумоўна, зробіць дні – сонечнымі, зямлю - квітнеючай, беларусаў – шчаслівымі, мову – яркай, незгасальнай.

                   Петрачэнка В.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

<< Вернуться на предыдущую страницу