Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Беларускія калядкі

     Чарговы чацвер прынёс незвычайны настрой і радасць, бо бібліятэкай нашай школы і творчым калектывам бібліятэкі імя М.Ю. Лермантава было арганізавана і праведзена мерапрыемства – “Беларускія калядкі” для вучняў  4 “А” класа.
      Падчас сустрэчы малодшыя школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, прынялі ўдзел у займальнай віктарыне, пералічылі прыкметы свята, даведаліся пра традыцыі Калядаў на Магілёўшчыне. Прагляд відэароліка выклікаў у дзяцей бадзёры, па-сапраўднаму перадсвяточны настрой.

загадчык бібліятэкі
Буранкова В.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу