Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Беларускія прысмакі

Народ беларускі, гасцінны народ,
Ён любіць прыгожыя святы,
Дзе столькі вясёлых,цудоўных прыгод,
Дзе стол накрываюць багаты.


          Якую гісторыю мае нацыянальная кухня беларусаў? Якія любімыя стравы нашага народа? Чаму беларусы так шануюць хлеб? Ці любіць беларус смачна есці? На гэтыя і іншыя пытанні імкнуліся знайсці адказы вучні 6 “А” класа падчас пазакласнага мерапрыемства “Беларускія прысмакі”, што адбылося ў нашай школе 10 лістапада 2016 года.
          Падчас кулінарнага падарожжа вучні не толькі пазнаёміліся са спрадвечнымі рэцэптамі прыгатавання нацыянальных страў, успомнілі прыказкі і прымаўкі, звязаныя з культурай прымання ежы, але і прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага знаўцу назваў старажытных беларускіх страў. Завяршылася падарожжа дэгустацыяй любімай стравы беларусаў - дранікаў.
          Хочацца спадзявацца, што смак роднай мовы і любоў да нацыянальнай кухні застануцца з вучнямі на доўгія гады.

                                
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу