Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Чалавек без сябра, што ежа без солі

    Чалавек – часцінка Сусвету. Чалавеку неабходна мець сапраўдных сяброў, якія гатовы раздзяліць радасць, падтрымаць у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
     Знайсці сябра – справа нялёгкая. Сябраваць – сапраўднае майстэрства.
     30 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №31 г. Магілёва” вучні 5”Б” класа сталі ўдзельнікамі дзіўнага падарожжа, якое стала вынікам калектыўнай творчай справы “Чалавек без сябра, што ежа без солі”.
      Пяцікласнікі распрацоўвалі сцэнарый мерапрыемства, які ўключаў у сябе паэтычныя старонкі, прысвечаныя дружбе; гульню-сцэнку “Наш дружны 5”Б” клас; загадкі пра сяброў, прыдуманыя самастойна і разам з бацькамі; прыказкі, прымаўкі, што сцвярджаюць: чалавек без сябра, што ежа без солі.
       Калі няма ў чалавека надзейных сяброў, то жыццё тады нецікавае, бессэнсоўнае, нярадаснае.
       Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гэтым жыццесцвярджальным падарожжы, раскрываючы свой уласны акцёрскі патэнцыял, дэманструючы арганізатарскія здольнасці, узаемавыручку, жаданне па-сяброўску прыйсці на дапамогу.
     Уменне працаваць у калектыве, тактоўна паводзіць сябе ў адносінах да іншых людзей, адказна ставіцца да даручанай справы, адчуваць сяброўскае плячо, быць разам з аднакласнікамі – аспекты калектыўнай творчай справы. “Чалавек без сябра, што ежа без солі”, – сцвярджае прыказка. Вучні 5”Б” класа абавязкова знойдуць надзейных сяброў і самі будуць шчыра сябраваць. Гэтаму і спрыяла мерапрыемства. А калі ісціна гучыць на матчынай мове, то яна становіцца больш пераканаўчай, больш зразумелай, больш відавочнай.

 


                                                                          Настаўніца
                                                                          беларускай мовы і літаратуры
                                                                           Петрачэнка Валянціна Сяргееўна

<< Вернуться на предыдущую страницу