Сапраўднае мастацта заключаецца ў тым, каб знайсці незвычайнае ў звычайным і звычайнае ў незвычайным.
Д.Дзідро
Фантазія — аснова творчасці. Без ўяўлення чалавек не можа прыдумаць гісторыю, напісаць верш, намаляваць карціну. Толькі адкрываючы свае фантазіі мастацтву, мы можам па-сапраўднаму ўбачыць гэты свет.
Яркай і захапляльнай, душэўнай і мілагучнай выдалася класная гадзіна ў 7 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілева”. Уражаныя сілай і веліччу архітэктуры, маляўнічасцю жывапісу, узнёсласцю музыкі, душэўнасцю літаратуры вучні паспрабавалі правесці “перекличку” розных відаў мастацтва. Дзеці арганічна спалучалі тэматыку і сродкі выразнасці ў жывапісе і літаратуры, архітэктуры і музыцы. Атрымалася вельмі цікава і нават нечакана. На думку сямікласнікаў, верш Міколы Шабовіча “Падары мне казку маладога лета” сябруе з карцінай Клода Манэ “Дама, с зонтиком повернувшаяся налево”, лірыка М. Багдановіча гучыць па-новаму пад чароўныя гукі мелодый С.В. Рахманінава, а вытанчаны і дасканалы вобраз маладой жанчыны ў творчасці мастака В. Сярова арганічна пераплятаецца з вобразам гераіні верша Я. Коласа “Дзяўчыне”.
Падчас творчай сустрэчы дзеці дэкламавалі любімыя творы паэтаў, лавілі звычайныя і незвычайныя матывы музычных твораў, аналізавалі чарговае выданне “Мастацкай галерэі”. Спадзяюся, што матэрыялы, падрыхтаваныя сямікласнікамі, паслужаць штуршком да высновы: “Усе віды мастацтва служаць найвялікшаму з мастацтваў — мастацтву жыць на Зямлі”.
Класны кіраўнік 7 “В” класа,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры А.С. Кустава