Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Чароўныя гукі матчынай мовы

                                                                  Чароўныя гукі матчынай мовы                                                                   

23 мая чароўныя гукі матчынай мовы напоўнілі актавую залу дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілева”. У гэты дзень адбылося мерапрыемства для педагогаў установы адукацыі, якое спрыяла папулярызацыі беларускай мовы і нагадала няпростую гісторыю краіны і шматгранную культуру роднай зямлі.

Пачалося мерапрыемства з беларускага танца і прэзентацыі пра Беларусь. Кожны куток нашай краіны прыгожы і непаўторны па-свойму. З павагай да малой радзімы – Магілёва – была праведзена віктарына пра наш горад. Выступленне дзяўчат 6 "А" класса было прысвечана старонкам Вялікай Айчыннай вайны і заклікала да захавання мiру.

Родную мову немагчыма ўявіць без нацыянальнай літаратуры. У ходзе мерапрыемства Цімафеем Глушковым, Цімафеем Дзікім, Сафіяй Жукавай, Валерыяй Таранавай і Аляксандрай Казлоўскай выразна і ярка прагучалі творы беларускіх аўтараў.

Не засталіся ў баку ад чытання на памяць і педагогі школы, якія прадэкламавалі творы класікаў беларускай літаратуры.

Падчас усяго прадстаўлення педагогі школы актыўна прымалі ўдзел у падрыхтаваных для іх конкурсах: пазнавалі беларускія стравы, па асацыяцыях прыгадвалi сімвалы краіны, па цытатах ўзгадвалі творы беларускіх пісьменнікаў.

Яркім завяршэннем мерапрыемства стала выкананне вучаніцай 11 "А" класа Лерай Дубінай  песні пра Беларусь, пад якую на сцэну выйшлi ўсе ўдзельнікі гасцеўні.

Свята мовы выклікала станоўчыя эмоцыі ў кожнага з прысутных.

                                                                                           Малеева М.А., настаўнік англійскай мовы

<< Вернуться на предыдущую страницу