Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Чытаем А. Пушкіна , П. Верлена , Дж. Байрана на беларускай мове

       21 сакавіка - Сусветны дзень паэзіі. З гэтай нагоды адчыніла дзверы літаратурная гасцёўня “Промні сусветнай паэзіі” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва”.
“Сябе, маё ты сэрца , не трывож, Калі другіх не можаш хваляваць” , “…Не бойся, мой анёл і не спяшы  пытацца аб прычыне горкіх дум”, “Я вас кахаў, каханне яшчэ можа ў душы маёй патухла не зусім…” ,”Раяль цалуе тонкая рукау час вячэрні шэра-ружаваты…”,”На Беларусі Бог жыве…”,”Люблю мой край, старонку гэту… ,” – вершаваныя радкі, што ліліся са шчырых сэрцаў удзельнікаў гасцёўні.
       Літаратурная гасцёўня сардэчна вітала педагогаў школы, хто любіць паэзію, захапляецца творчасцю лепшых мастакоў слова Сусвету.
       Літаратурная гасцёўня адчыніла дзверы для гасцей у беларускамоўны чацвер, таму вершы сусветна вядомых паэтаў : У. Шэкспіра, Дж. Байрана, А. Пушкіна, П.Верлена – чыталі ў перакладзе на беларускай мове.
       Настаўнік матэматыкі Салодкая Т. В. чытала А. Пушкіна , настаўнікі англійскай мовы Антонава В.А. і Філіпенка К.В дэкламавалі паэтычныя творы Дж. Байрана, У. Шэкспіра па-беларуску.
       Па просьбе вучняў гэтыя вершы прагучалі і ў арыгінале.
       Наведвальнікамі гасцёўні былі вучні 10-х класаў, якія дэманстравалі вялікае жаданне апынуцца ў фантастычна-казачным свеце сусветнай паэзіі,  афарбаваўшы ўнікальныя радкі вялікіх геніяў сваім родным,  беларускім, матчыным словам.
      Паэзія Сусвету становіцца бліжэй і радней, калі на прасторах Беларусі гучыць па-беларуску.

                                                                                                         Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

                                                                                                                                            Петрачэнка В.С.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу