Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Цуд за цудам дорыць зіма

Выхаванне праз любоў да роднай зямлі і цікавасць да творчасці беларускіх мастакоў, паэтаў і кампазітараў – гэта спадчына, за ўсё даражэйшая.

20 снежня ў ГПД другіх класаў адбыўся тэатралізаваны  занятак  “Цуд за цудам дорыць зіма”. Зіма на Беларусі  - чароўная! Апета паэтамі, кампазітарамі, мастакамі. Выхавацелі Атрохава Н.М. і Таірава Л.У. імкнуліся ўзбагаціць маўленне дзяцей лексікай беларускіх паэтаў, пашырыць іх уражанні аб навакольнай рэчаіснасці мастацкімі сродкамі, вучылі слухаць музыку зімы ў творчасці кампазітараў. Выхоўваць пачуццё прыгожага, любоў і павагу да роднага краю легка, калі дзеці з задавальненнем чытаюць вершы пра зімовыя пейзажы, спяваюць песні, ужываюцца ў беларускія гульні. І хоць гэта толькі першыя крокі немаўлятак у свет назірання за прыродай роднага краю, але менавіта з іх пачынаецца любоў да роднай мовы, разуменне таго, што мы – беларусы.

Выхавацелі Атрохава Н.М.,Таірава Л.У.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу