Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Дзень беларускага маўлення

Прад табой старонкі кніг
З любым, мілым, родным словам,
Там бруіцца наша мова –
Мова прадзедаў тваіх.
К. Жук

          Дзень беларускага маўлення. Дзень беларускай мовы. Працягваецца эстафета беларускасці, распачатая ў верасні.
          Своеасаблівым днём у нашай школе стаў чацвер: чуецца роднае слова не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і ва ўсіх куточках.
          15 верасня ў школьнай бібліятэцы былі праведзены цікавыя мерапрыемствы Худалей Галінай Мікалаеўнай, якая гасцінна запрашала дзяцей на сяброўскую сустрэчу з беларускай кнігай «Дзень добры, кніжка беларуская» - чулася з вуснаў бібліятэкара і школьнікаў.
          Пазнавальным і цікавым адбыўся агляд літаратуры «У вандроўку па родным краі запрашае В. Вольскі».
          Мова прадзедаў бруіцца, ззяе, іскрыцца, азараючы позіркі тых, хто вучыцца, і тых, хто вучыць.

Петрачэнка В.С., настаўнік беларускай мовы

<< Вернуться на предыдущую страницу