Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Дружба: пошук жыццёвай ісціны

Дружба – адно з самых ёмістых паняццяў у свеце. І адно, на маю думку, з самых незразумелых і да канца не вызначаных. Што такое дружба? Каго можна назваць сапраўдным сябрам? Як знайсці сапраўдных сяброў? На гэтыя пытанні паспрабавалі знайсці адказ пяцікласнікі ў час падарожжа ў краіну пад светлай назвай “Дружба – вялікая сіла”.

Дружба – блізкія ўзаемаадносіны, заснаваныя на ўзаемным давер’і, агульнасці інтарэсаў. Дружба – гэта калі чалавек, які побач, разумее цябе лепш, чым ты сам. Падтрымлівае цябе ва ўсім, што табе цікава і прыносіць карысць. Калі яго меркаванні – ісціна ў апошняй інстанцыі, таму што ты яму давяраеш больш, чым усім вакол. Сябар – гэта, перш-наперш, твой аднадумца. Гэта той, хто не пашкадуе свайго часу для цябе, калі нават яго зусім няма. Сябар – гэта чалавек, які ўмее знайсці патрэбныя словы ў пэўных жыццёвых сітуацыях.

Сябар – гэта той, які цябе не падманіць нават тады, калі ты сам хочаш падманвацца. Сябар не горшы і не лепшы за цябе, ён роўны табе.

Як знайсці сябра? Сяброў шукаць не трэба. Сапраўдныя сябры з’яўляюцца ў жыцці самі. Будзь самім сабой, не старайся здавацца лепшым ці горшым,чым ты ёсць. Умей быць прыемным суразмоўнікам і спагадлівым чалавекам, і тады побач будуць людзі, з якімі табе цікава.

Вучні 5-х класаў расказвалі пра сваіх сяброў: светлавалосых, шатэнаў, брунетаў, ціхмяных, бойкіх, рахманых, задзірыстых, разважлівых равеснікаў; прыгадвалі цікавыя і павучальныя гісторыі са свайго, пакуль што, нядоўгага жыцця. Адгадвалі загадкі, наперабой прыпаміналі прыказкі. Вучыліся жыццёвай ісціне: ставіцца па-сяброўску да ўсіх добрых людзей, быць дабрадушнымі, чалавечнымі.

Падарожжа, я ўпэўнена, дапаможа юным душам знайсці сярод мноства людзей аднадумцаў, сапраўдных сяброў, не разгубіцца ў мітуслівым жыцці, віртуозна ўзаемадзейнічаць з навакольным светам, жыць з цвёрдым перакананнем: “Дружба – вялікая сіла!”

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу