Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Душою з небам гаварыць…

Душою з небам гаварыць…

       Сучаснае маладое пакаленне павінна ведаць імёны людзей,якія сваім жыццём,сваёй творчасцю пацвердзілі вернасць сваёй краіне,шчырую любоў да яе.
       20 верасня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №31 горада Магілёва”прайшла гадзіна паэзіі “Душою з небам гаварыць”,прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі Ніны Мацяш.
    На пачатку мерапрыемства вучні нагадалі асноўныя этапы жыцця нашай славутай суайчынніцы.Вядома,што ў студэнцкія гады Ніна Мацяш трапіла ў аўтамабільную аварыю,з-за гэтага была прыкута да інваліднага крэсла.Аднак ні фізічныя ,ні маральныя пакуты не зламалі прагу да жыцця і дзейнасці гэтай мужнай жанчыны. У літаратурнай скарбонцы пісьменніцы — сем зборнікаў паэзіі, пятнаццаць кніг перакладаў з французскай, нямецкай, польскай і ўкраінскай моваў. Дзякуючы Ніне Мацяш, беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю славутых замежных літаратараў, у тым ліку Жана Аліўе, Жоржа Сімянона, Антуана дэ Сент-Экзюперы, Ліны Кастэнкі і Віславы Шымборскай. Сем кніжак падрыхтавала пісьменніца дзеткам, напісала некалькі тэлесцэнарыяў і п’ес для тэатра. Паасобныя творы Мацяш выдаваліся за мяжой, у тым ліку на рускай, украінскай, англійскай, польскай, французскай, нямецкай і балгарскай мовах.
       Пачуццёва і пранікнёна прагучалі з вуснаў вучняў выдатныя вершы Ніны Мацяш: “Цені ў кутках,як блакітная варта”, “Снягі абложныя прадвесне”, “Дажджынка”, “Восень”,у якіх лірычная споведзь паэткі спалучае філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне ,глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця
       А калі прагучалі песні на словы Ніны Мацяш, яе незабыўны голас – тады ўсё стварыла пачуццё прысутнасці самой паэткі. I гэта сапраўды так. У гэты дзень яна нарадзілася і нарадзіла любоў, спагаду і прыязнасць паміж усімі , і суладдзе нашых душ і сэрцаў – гэта і ёсць праява любові, якая адна “ не стамляе і не стамляецца”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава Іна Сяргееўна.

<< Вернуться на предыдущую страницу