Ты - душа мая, маё сэрцайка,
Рук матульчыных цеплыня.
Мова родная - маё сонейка.
Маё прозвішча і імя…
4 верасня 2016 года. Дзень беларускага пісьменства і друку ў гэтым годзе адзначаецца ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.
Ужо каторы год мы аддаём даніну павагі гэтаму святу, святу слова, святу літаратуры, святу душы, святу жыцця…
Маштабна адзначаецца Дзень беларускага пісьменства ў нашай школе.Традыцыйна афармляецца інфармацыйны стэнд, які расказвае пра гісторыю свята, пра пісьменнікаў- юбіляраў, пра неабходнасць шанаваць мір і памятаць, што духоўная культура, духоўнае багацце - падмурак шчаслівага жыцця.
У гэтым годзе школьная бібліятэка арганізавла шматлікія конкурсы: “Прыгадай літаратурнага героя” ,”Здагадайся пра што гэта”.
У 3-4 класах праводзіліся вандроўкі па старонках любімых кніг.
Вучні 5-8 класах з задавальненнем дэкламавалі вершы любімых паэтаў.
Філасофская дыскусія “Кніга ў маім жыцці. Права на існаванне ці неабходнасць?” прымусіла старшакласнікаў згадзіцца, што пісьменства - гэта сапраўды цуд, што кніга - эліксір, неабходны для жыцця з усімі яго прывеліямі.
Дзень беларускага пісьменства - свята, якое чакае кожны вучань і кожны настаўнік нашай школы , памятаючы , што мова - сонейка, прозвішча і імя.