Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Дзень беларускага пісьменства

На зямлі, дзе іскрыцца Дзвіна,
На ўзбярэжжы маўклівых дзвюх рэчак
                                                       З светлай думай хадзіў Скарына,
                                                         З светлай думай пра лёс чалавечы.
                                                    Шматгалоссе драмучых бароў,
                                                   Подых ніў, васільковыя кветкі
                                             Нарадзілі яго друкаром—
                                                     Мужным сейбітам кніг і асветы.
  А. Канапелька


     Для кожнага жыхара Беларусі першы тыдзень верасня своеасаблівы, святочны. У першую нядзелю  месяца краіна адзначае важнае ў духоўным жыцці свята — свята слова — Дзень беларускага пісьменства, які сталі адзначаць з 1995 года. Сімвалічна, што месцам сустрэчы ў гэтым годзе быў абраны славуты Полацк — выток беларускай дзяржаўнасці, старажытны мегаполіс, горад-музей у сучаснасці. Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных у тым ліку  і 500-годдзю выдання кнігі, сапраўды  ўражвае:  выставы-прэзентацыі старажытных кніг, тэатральныя імпрэзы, конкурсы юных аматараў кнігі, дабрачынныя праекты.
      Не засталіся па-за ўвагай падчас святочных мерапрыемстваў і вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілева”, якія з небывалым імпэтам захапляліся набыткамі беларускіх асветнікаў. Вучні 7-х класаў наведалі краязнаўчую залу школьнага музея “Скарбы”, дзе праслухалі лекцыю “Кнігадрукаванне на Беларусі” і спыніліся каля каштоўнай калекцыі некаторых выданняў. Цікаўныя вучні 6-х класах завіталі ў школьную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у віктарыне “Скарынаўскі шлях”. Шчырую любоў да кнігі, на думку падлеткаў, трэба выхоўваць з ранняга дзяцінства. Бо кніга — гэта цуд, сапраўдны, жывы і неўміручы.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.С. Кустава

 

<< Вернуться на предыдущую страницу