Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Этнаграфічная гульня “Кола часу”

          Канікулы — гэта не толькі прамежак часу, вольны ад вучобы ці іншай дзейнасці, гэта час новых адкрыццяў і цікавых сустрэч, неверагодных падарожжаў і яркіх эмоцый. Для вучняў 5 “В” класа была арганізавана і праведзена этнаграфічная гульня “Кола часу”, мэтай якой стала далучэнне школьнікаў да лепшых традыцый жыцця і творчасці беларусаў, абуджэнне родавай памяці і ўслаўленне абрадавай дзейнасці. Пяцікласнікі пазнаёміліся са звычаямі нашых продкаў. Напрыклад, звычай апрацоўваць зямлю, шанаваць бацькоў, весяліцца ў народныя святы. Знайшлі адказы на пытанні, над якімі, магчыма, і не задумваліся: чаму нявеста на вяселлі ў белым, якой павінна быць фата ў маладой, як выбіраць імя нованароджанаму і хто можа быць хроснымі бацькамі. Падчас гульні вучні пазнаёміліся з новымі словамі беларускай мовы, раскрылі іх лексічнае значэнне, паспрабавалі слова “на смак”, “пагулялі” з  ім.
          Свабодная, нязмушаная, натуральная атмасфера панавала і ў час запланаванага наведвання музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

Класны кіраўнік 5 “В” класа А.С. Кустава

 

<< Вернуться на предыдущую страницу