З першых хвілін да апошняга дня
Дыхае мовай жывой, як паветрам,
Там чалавек, дзе шануе радня
Божы дарунак — галоўны і вечны.
С. Законнікаў
На календары 21 лютага. Мы адзначаем свята — Дзень роднай мовы. А святы ўносяць незабыўныя эмоцыі і добрыя ўсмешкі для ўсіх тых, хто ўмее па-сапраўднаму настроіцца на свята ў душы. Этнаграфічная гульня “Жывое слова”, арганізаваная для вучняў 6 класаў, наталіла жыццёва-творчай энергіяй усіх прысутных. Што можа быць больш высакародным, чым захаваць праз усё жыццё жывыя словы роднай мовы. Чаму жывыя? А таму, што словы жывуць з чалавекам штохвіліны праз гады і дзесяцігоддзі. І хоць сучасныя школьнікі жывуць па хаатычным і сітуатыўным календары нашай рэальнасці, думаю, што карысць і практычны характар этнаграфічных гульняў відавочны. Таямніцы роднага слова такія ж загадкавыя, як і таямніцы ўзнікнення Жыцця.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кустава А.С.