Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Формула дабра

          Падчас зімовых канікул вучні 6 “Г”  класа ўстановы адукацыі адправіліся ў падарожжа па экскурсійным маршруце Магілёў-Мінск-Магілёў.  У час вандроўкі, дзякуючы займальнаму аповеду экскурсавода Алега Уладзіміравіча Дзьячкова , мы даведаліся шмат новага і невядомага пра гісторыю роднага краю. Гучанне мілагучнай роднай мовы выклікала жывы інтарэс і ў дзяцей, і ў педагогаў.

          Палац Рэспублікі з радасцю сустрэў нас яркімі навагоднімі агнямі.Мы сталі ўдзельнікамі займальных навагодніх прыгод і ўпэўніліся, што мара, памножаная на формулу дабра- гэта вялікая сіла, якая можа ствараць самыя неверагодныя цуды. Разам з героямі казкі мы пабывалі і ў гарачай пустыні, і на аснежаных прасторах, даведаліся шмат новага пра тайны і традыцыі Раства, спасціглі сапраўдны сэнс музыкі, адчулі яе моц і, нарэшце,сталі сведкамі цуду- з’яўлення чароўнага саду ў халодных снягах…

          Часта ў мітуслівых буднях нам не хапае цярплівасці,стрыманасці,спагады і дабрыні . А як важна гэта кожнаму чалавеку! Пастарацца зрабіць свет вакол сябе  добрым можа кожны. Варта толькі падарыць цяпло свайго сэрца бліжняму, падзяліцца ўсмешкай, падтрымаць і дапамагчы. Гэтую простую формулу дабра мы будзем імкнуцца захаваць у нашых сэрцах на ўсё жыццё.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава Іна Сяргееўна.

<< Вернуться на предыдущую страницу