Вясна ўжо стаіць на парозе. Усе дзеці чакаюць, калі заззяе яркае сонейка і сагрэе сваімі ласкавымі праменнямі.
Вясной людзі святкуюць розныя святы. 28 лютага ўвага вучняў 4-х класаў была накіравана на традыцыйнае народнае свята – Гуканне вясны.
Мерапрыемства “Гуканне вясны” праходзіла ў форме вуснага часопіса. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся, что Саракі святкуюцца 22 сакавіка.
Вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў выраблялі жаваронкаў з паперы, а пасля падкідвалі іх і спявалі песні – заклічкі.
Вучні 4 “Б” і 4 “А” класа падрыхтавалі загадкі пра птушак. Дзяўчынкі 4 “Д” класа паказалі музычную замалёўку “Жавароначкі”.
Хлопчыкі 4 “В” класа прапанавалі вучням растлумачыць значэнне беларускіх прыказак. Прыказка “На Саракі прыйшла зіма да ракі” выклікала здзіўленне вучняў, яны доўгі час разважалі аб незвычайнай з’яве, калі маразы вяртаюцца ў сярэдзіне вясны.
Вучні 4 “Г” класа ў касцюмах дзеда і бабулі расказалі паданне аб з’яўленні буслоў на тэрыторыі Беларусі.
Свята не магчыма ўявіць без гульняў. Вучні ўдзельнічалі ў народнай гульні “Гусі ляцяць?”
Дзеці былі задаволены марапрыемствам, яны працавалі ў добрым настроі і атрымалі многа цікавай інфармацыі.
Настаўнікі 4 – х класаў
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО