Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Хлеб – гэта сонейка часцінка

28 снежня адбылося свята, прысвечанае сімвалу жыцця – хлебу.Удзельнікі свята – вучні 5”Б” класа.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню беражлівых адносін да хлеба, павагі да людзей, дзякуючы якім хлеб аказваецца на нашым стале.

Хлеб – святое слова, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, пашану да працы рук чалавека.

Сёння спытай любога з нас, што больш за ўсё цэніцца з прадуктаў, і вы пачуеце ў адказ – хлеб.

Хлеб у беларусаў быў сямейным талісманам, рэліквіяй, сімвалам жыцця і дабрабыту. Яго абагаўлялі, з ім паводзілі сябе, як з жывой істотай.

Калі выпадкова падаў з рук кавалак хлеба, яго асцярожна падымалі, прасілі прабачэння і з’ядалі, каб не скардзіўся.

На свяце пяцікласнікі чыталі вершы М.Пазнякова, М.Танка, П.Панчанкі, у якіх гучала ода хлебу. Прадставілі інсцэніроўку “З чым хлеб параўнаць”. Прыгадвалі прыказкі, прымаўкі пра хлеб. Расказвалі пра сямейныя традыцыі, звязаныя з шанаваннем хлеба.

“Будзем беражлівымі ўсе, бо будзе хлеб – будзе і шчасце”, – выснова, да якой прыйшлі пяцікласнікі.

                                                     Класны кіраўнік 5”Б” класа Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу