Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Казачны феномен роднай мовы

          Што зараз чытаюць нашы падлеткі на роднай мове? Са школьнай праграмы згадваюцца “Міколка-паравоз” , “Палескія рабінзоны”,  “У краіне райскай птушкі”. Кнігі цудоўныя, але не самыя актуальныя. Сённяшнія падлеткі прагнуць чытаць пра сябе і свой час, пазнаваць у кніжных героях сяброў і знаёмых, перажываць такія ж, як  і ў кнізе, узрушаныя пачуцці.
         Таму менавіта напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні 5 “Г” і 7 “Б” класаў адправіліся ў фантастычнае падарожжа па старонках  сучаснай бела-рускай кнігі аўтараў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак “Гімназія №13”.
           На нейкі час вучні, як і героі аповесці,трапілі ў вельмі незвычайную сітуацыю: школа зачаравана, час тут спыніўся ,а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Дзецям прыйшлося праявіць кемлівасць і ўменне дзейнічаць у камандзе. Спатрэбілася наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца “кабінетнікамі”) , прыгадаць звычкі дамавых, іх любімую ежу і тыя прыкметы, што з імі звязаны. Успомнілі ўсе вясковыя бабуліны забабоны: у хату захо – дзіш – на парог не наступай, калі нешта згубіш - скажы дамавіку: пагуляў і аддай. Вучням прыйшлося паказаць свае веды і па гісторыі роднага краю ,каб сабраць нязвыклыя артэфакты і вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў. Адным словам, прыйшлося добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў сучасны свет, да звыклых рэчаў.
         Спадзяюся, што такое неверагоднае  падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд роднага краю для нас неапошняе: наперадзе нас чакае яшчэ шмат адкрыццяў цудоўных беларускіх твораў, якія будуць захапляць нас не толькі сюжэтам, але і нашым матчыным чароўным словам.


                                        Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.





 

<< Вернуться на предыдущую страницу