Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Кніга адкрывае свет

     Кніга – самы высокі здабытак людской мудрасці. Яна адкрывае акно ў вялікі свет.
Стала добрай традыцыяй для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілёва” здзяйсняць экскурсы-падарожжы ў чароўны свет кніг.
     7 верасня адзінаццацікласнікі наведалі школьную бібліятэку, пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, разгледзелі навінкі друку, прыгадалі юбілейныя даты 2017 года.
     Бібліятэкар Галіна Мікалаеўна Худалей нагадала пра тое, што сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, што мы, нашчадкі славутага Францыска Скарыны, абавязаны нашаму знакамітаму земляку за радасць чытаць кнігу і адкрываць акно ў вялікі свет.Мы  памятаем пра запавет беларускага гуманіста-патрыёта, які завяшчаў захоўваць і абараняць сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, быць вартымі высокага звання – Чалавек.
     Вучні з цікавасцю слухалі геніяльныя радкі таленавітых мастакоў слова, пісьменнікаў-юбіляраў – Янкі Купалы і Якуба Коласа.
     Старшакласнікі цікавіліся тэматычнай і жанравай разнастайнасцю кніжных навінак.
     Сустрэча з кнігай атрымалася захапляльнай, карыснай. Мудрасці трэба вучыцца, а дапаможа ў гэтым кніга, якая вучыць па-чалавечы жыць, па-сапраўднаму быць шчаслівым.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
”Сярэдняя  школа №31 г.Магілёва”
Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу