Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Колькі талентаў навокал!

                                                                   Колькі талентаў навокал!

Беларускі народ таленавіты і самабытны! Маленькія беларусы – нашы дзеці – дастойная будучыня нацыі, бо яны такія ж таленавітыя, як і іх славутыя продкі.
Дзяцінства, як і вясна, мінаецца вельмі хутка. Зусім незаўважна аднойчы прыходзіць пара, калі нядаўні школьнік адчувае сябе дарослым чалавекам. Тое, што выносім з дзяцінства, застаецца ў нашым сэрцы назаўсёды. У дзіцячыя гады фарміруецца характар, прыходзіць першае разуменне дабра і зла, пачынаецца спасціжэнне свету, раскрываюцца здольнасці.
17 мая 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва” сярод вучняў 6-ых класаў быў праведзены турнір-конкурс “Шукаем таленты”. Чаго тут толькі не было!
Рэжысёрам-сцэнарыстам Паляковым Уладзімірам было распрацавана мерапрыемства, вызначаны ролі. За тэхнічнае забеспячэнне адказвалі Дзікі Цімафей і Карнееў Раман. Абаяльныя вядучыя Сасноўка Валерыя і Федаровіч Андрэй прыцягвалі ўвагу сваёй харызмай.
Вучні рыхтавалі нумары для ўдзелу ў конкурсе. Гэта былі песні на роднай мове, прафесійныя пастаноўкі танцаў, ігра на музычных інструментах, дэкламацыя вершаў беларускіх паэтаў, “спроба пяра” (шасцікласнікі спрабавалі напісаць паэтычныя радкі пра беларускую прыроду, пра мір на зямлі, пра шчасце і згоду). Строгае журы справядліва ацэньвала выступленне ўдзельнікаў, якія прадэманстравалі шматграннасць таленавітай беларускай нацыі, сцвердзілі: Беларусь можа ганарыцца моладдзю, актыўнай, адоранай, смелай, сапраўднай.
Жыццёвая дарога пачынаецца з першага самастойнага кроку, а раскрываецца жыццёвая неабсяжнасць ва ўсёй прыгажосці тады, калі кожны дзень асветлены радасцю новых адкрыццяў, бляскам талентаў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка Валянціна Сяргееўна

 

<< Вернуться на предыдущую страницу