Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Конкурс-гульня “Знаўца беларускай мовы”

Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
У вянках лясоў і стужак рэк.
М. Шаўчонак

 

       Прагучалі святочныя фанфары з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, ускалыхнулі  трапяткім гучаннем сэрцы школьнай моладзі  і падаравалі свята. А святы любяць усе: і дзеці, і дарослыя.
       Вясенні дзень 2 сакавіка ў дзяржаўнай установе  адукацыі “Сярэдняя школа № 31г. Магілева” запрасіў вучняў 6 “В” класа на пазакласнае мерапрыемства  “Знаўца беларускай мовы”, дзе вучні змаглі праявіць інтэлект, спрыт і творчасць. Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні “Перакладчык”, “Рыфмаванка”, “Магічныя лічбы”, “Метаграма”, “Незвычайнае пасланне”, “Залацінкі народнай мудрасці”. Дух спаборніцтва, імпэту і цеплыні выказанага выявіў пераможцаў, сапраўдных знаўцаў роднай мовы. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прэзентавалі свае праектныя работы.
       Удала справіўшыся з усімі заданнямі, шасцікласнікі пераканаліся,  што родная мова жыве па сваіх законах і сакрэтах. А адчуць іх  трэба душой і сэрцам, бо “словы роднай мовы — як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак”. А жыццё, як вядома, любіць ініцыятыўных, дапытлівых, тых, хто знаходзіцца ў пошуку новых адценняў родных слоў.

Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры  Кустава А.С.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу