Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Краса слова

          Краса слова – той абраз, на які павінен маліцца кожны з нас. Маліцца, бо ў красе слова хаваецца паратунак чалавечай душы, глыбокая повязь з неўвядальным і Боскім на зямлі. На пуцявінах жыцця і часу нам іншага не дадзена, як зноў і зноў пачынаць са слова,  роднага слова, самаахвярна ісці з ім, гукаць Святло, несці Праўду і Чалавечнасць.
          20 лютага 2018 года ў рамках Тыдня роднай мовы вучнямі 11-х класаў быў арганізаваны і праведзены літаратурны вечар “Крочачы  геніяльнымі паэтычнымі сцяжынкамі”. Таксама на свята былі запрошаны вучні 5”Б” і 6”А” класаў, якія выказалі шчырае жаданне прадэманстраваць сваё майстэрства дэкламаваць паэтычныя творы беларускіх паэтаў. Выступленні Доўгага Данііла, Глушкова Цімафея, Жукавай Соф’і, Лярскай Арыны, Таранавай Валерыі, Нікалайчанкі Мікалая краналі да глыбіні душы, пакідаючы незабыўнае ўражанне  ў сэрцах  моладзі.
          Вядучыя літаратурнага вечара Міранюк Аліна і Гарбачоў Глеб расказалі пра несправядлівы лёс роднай мовы, пра цяжкасці і выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускай мовы.
Узнікшы разам з грамадствам,  мова нястомна служыць чалавеку  ў розных занятках і патрэбах. Людзі не могуць існаваць без мовы.
          Дасягненні народа, нацыі ў развіцці навукі, мастацкай літаратуры і іншых галін духоўнай кудьтуры ажыццяўляюцца пры дапамозе роднай мовы. Вось чаму кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць сваю нацыянальную мову.
Беларусы разам  з усім светам будуць адзначаць 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Спадзяюся, што ў нашай беларускай мовы жыццё будзе бясконцым і роднае слова дапаможа несці ў Сусвет Святло, Праўду і Чалавечнасць.

Петрачэнка Валянціна Сяргееўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацы “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва”

<< Вернуться на предыдущую страницу