Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Краязнаўчы маршрут “Кола часу”

   Самае цудоўнае, што можа быць у чалавека, гэта ўсведаменне таго, што ён жыве там, дзе жывуць  яго думкі, яго душа, дзе жывуць блізкія і родныя людзі.Але ж пра якія выпрабаванні трэба прайсці чалавеку, каб наладзіць сувязь з Радзімай і зразумець, што самае дарагое нам дадзена пры нараджэнні.
  2018 год у нашай краіне аб’яўлены годам малой радзімы. Самы час успомніць не толькі аб сваіх каранях, але і аддаць доўг гэтаму роднаму кавалачку зямлі. Так, вучні  6 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” сталі актыўнымі удзельнікамі краязнаўчага маршрута “Кола часу”: прыгадалі знакавыя даты і славутыя мясціны горада на Дняпры, разгледзелі дакументальныя фотаздымкі дарэвалюцыйнага перыяду, спыніліся каля знакамітых помнікаў архітэктуры, завіталі на Вялікую Садовую, дзе па-ранейшаму гуляе вецер і гасцінныя магіляўчане запавольваюць бег квітнеючай вясенняй парой.
   Мы жывём у XXI стагоддзі. Стагоддзі, у якім няма межаў для рэалізацыі сваіх жаданняў. Цяпер стала модна лічыць сябе касмапалітам. Сапраўды, ідэалогія сусветнага грамадзянства, якая разглядае чалавека як вольнага індывіда ў межах Сусвету, усё больш настойліва сцвярджае свае каштоўнасці. Але ж…Думаецца, што наша моладзь будзе   жыць і будаваць сваё жыццё не толькі на модных высновах імклівага часу, але і на высновах свайго сэрца, бо Радзіма — гэта нават не тэрмін, значэнне якога можна знайсці ў слоўніку, а пачуццё ўпэўненасці і спакою, стан душы кожнага чалавека.

      Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Сяргееўна Кустава.

     

 

<< Вернуться на предыдущую страницу