У межах Тыдня роднай мовы ў групах падоўжанага дня 2-3-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва” выхавацелі Трусава Н.В. і Цішкова Л.М. правялі гульню-віктарыну “Беларуская скарбонка”.
У пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Падчас гульні удзельнікам каманд “Сонейка” і “Вясёлка” давялося выконваць розныя заданні: адказваць на пытанні конкурса “Разумнікі”, адгадваць загадкі пра расліны роднага краю і складаць прыказкі. Таксама дзеці ўспомнілі народныя казкі і ветлівыя словы па-беларуску. Час паміж конкурсамі быў запоўнены літаратурна-музычнымі паўзамі. Дзеці спявалі на роднай мове песні “Там, дзе вербы над вадой”, “Цік-так, ходзікі”, выканалі танец “Полька беларуская”, чыталі вершы беларускіх паэтаў, удзельнічалі ў гульні “Перакладчыкі”.
І ўдзельнікі, і гледачы не засталіся ў пройгрышы, бо ўсе дакрануліся да беларускай культуры, яе скарбаў, што збіралі і захоўвалі нашы продкі, а мы перададзім сваім нашчадкам.
“Беларуская скарбонка”
Опубликовано: 22 фев 2018