Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Чараўніца Восень крочыць па зямлі”

          З мэтай пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы для выхаванцаў груп падоўжанага дня 1-ых класаў адкрыўся паэтычны куфэрак “Чараўніца Восень крочыць па зямлі”, якi арганiзавалi i правялi выхавацелi Трусава Н. В i Iофе I. Л.
          У госці да дзяцей завітала Восень са сваімі дарамі. Дзеці сустрэлі яе вершамі і песнямі на беларускай мове. На працягу мерапрыемства першакласнікі адгадвалі загадкі пра грыбы, успомнілі назвы садавіны і агародніны па-беларуску, гулялi ў гульню “Што прынесла восень нам?”, інсцэніравалі апавяданне В.Хомчанкі “Цёплы грыб”.
         “А праз год у гэтай зале зноў сустрэнемся мы з вамі”, - паабяцала дзецям Восень.

<< Вернуться на предыдущую страницу