Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

«Колеры нашай краiны»

7 лютага сярод вучняў першых класаў адбыўся паэтычны куфэрак «Колеры нашай краiны». Галоўнай  мэтай мерапрыемства было пазнаёмiць  вучняў з галоўнымi сiмваламi Беларусi, прывiваць любоў да Радзiмы, выхоўваць пачуццё гонару за сваю краiну.

Вучнi чыталi вершы на беларускай мове, даведалiся аб тым, з якiмi краiнамi мяжуе Беларусь.

Увага дзяцей была накiравана на фильм «Мая Беларусь», якi пазнаёмiў вучняў з ciмволiкай Рэспублікі Беларусь, паказаў  прыгажосць і велiч нашай краiны. Настаўнiкі расказалi  пра колеры сцяга нашай  краiны. У канцы гутаркi дзецi разам з настаўнiкамi слухалi гiмн Беларусі.

Вучнi былі задаволены тым, што шмат цiкавага даведалiся пра сваю краiну.

Настаўніца пачатковых класаў Трыгубава М. Н.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу