Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Матуля мілая мая!”

          Дзень маці – цудоўная нагода, каб яшчэ раз сказаць словы любові і спагады самаму дарагому і блізкаму чалавеку. Гэта свята, прысвечанае самай роднай, дарагой і любімай жанчыне для кожнага чалавека. Яна дорыць жыццё і магчымасць радавацца жыццю.У нашай краіне Дзень маці адзначаецца штогод 14 кастрычніка і прымеркаваны да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Якое гэта шчасце, калі мама побач! Яна ўсё зразумее, усё даруе.

          “Матуля мілая мая!” – назва гутаркі з элементамі гульні, якую правялі настаўнікі трэціх класаў са сваімі вучнямі. Мерапрыемства прайшло 11 кастрычніка  ў межах адзінага дню беларускага маўлення. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Прыбяры хутчэй сяброўку!”, “Падарунак”, “Пажаданне шчасця”, “Надзьмутыя шарыкі”. Вучні 3 “Г” класа паказалі жартаўлівую мініяцюру “Вясёлыя жывёлы”,  вучні 3 “Б” і 3 “В” класаў праспявалі песню “Матуліны рукі”.  Вучні 3 “А” класа прачыталі вершы “Свята мам”, “Мая матуля”, “Мамачка, матулечка!”. А якія прыгожыя партрэты матуль атрымаліся ў дзяцей!

          Такія мерапрыемствы выхоўваюць у навучэнцаў светлае пачуццё любові і павагі да жанчыны, маці, удасканальваюць маральна–этычную культуру дзяцей, развіваюць творчасць і ініцыятыву вучняў.           

Настаўніца пачатковых класаў

Базылева Г.У.

<< Вернуться на предыдущую страницу