Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Няма лепш цвяточка ад васілёчка”

Калі паміраюць паэты,
Што ні перад кім не гнуцца, -
У чалавецтва прасветы
На ўсе вякі застаюцца.
                              А.Грачанікаў

     У кожнай літаратуры ёсць паэты, якімі ганарацца іх нашчадкі.
     “Загадка Багдановіча”, – так часта гавораць пра аднаго з самых яркіх нашых паэтаў.
Максіму Багдановічу лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. І за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць “Вянок”, споведзь яго душы. Кветкі, трапятліва сабраныя М. Багдановічам для “Вянка” не завялі, а, наадварот, вабяць да сябе ўсё больш і больш чытачоў.
      25 мая 2017 года – 100 год з дня смерці паэта. Так даўно ўсё было і так нядаўна. У гэты дзень, 25 мая 2017 года, у дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” ўрокі пачыналіся вершамі М. Багдановіча. Чыталі вучні, чыталі настаўнікі. У памяць аб паэту, у гонар М. Багдановічу.
На інфармацыйных гадзінах вучні расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, спрабавалі разгадаць “загадку Багдановіча”.
      Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе.
      “Надтрэснутае сэрца” яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у народ і родны край. Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё, трывожнае і неспакойнае. І хочацца верыць, што пад гэтым святлом і цяплом, будзе больш спакою і ўпэўненасці, веры і надзеі ў кожнага.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры       Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу