Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Сіняя-сіняя” і Уладзімір Караткевіч

“Сіняя-сіняя” і Уладзімір Караткевіч

         Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — беларускі савецкі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст і публіцыст, стваральнік беларускага гістарычнага рамана.
          Караткевіч таксама напісаў некалькі п’ес, эсэ, артыкулаў, сцэнарыяў да мастацкіх фільмаў. Творчасць Караткевіча адрозніваецца яркай вобразнасцю, гістарычнай пэўнасцю, пісьменнік быў узнагароджаны некалькімі дзяржаўнымі літаратурнымі прэміямі.
         З 1962 года пісьменнік жыў у Мінску. Менавіта на гэты перыяд прыходіцца росквіт талентў Караткевіча — ен стварае вядомыя гістарычныя раманы і аповесці, актыўна супрацоўнічае з тэатрам, тэлебачаннем, кіно (кінастудыя «Беларусфільм»), займаецца перакладамі, актыўна прымае удзел у  грамадскім жыцці БССР.
         Уладзімір Караткевіч узнагароджаны ордэнам Сяброўства народаў. Лаўрэат Літаратурной прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР ім. Якуба Коласа за раман «Чорны замак Альшанскі».
          Адначасова ў гэты ж перыяд  Караткевіч падвяргаўся значнай  крытыцы за раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі» (назву прыйшлося змяніць на «Нельга забыць»), што негатыўна адбілася на здароўі пісьменніка. Напрыканцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў  Уладзімір Караткевіч цяжка хварэў і памер  25 ліпеня 1984 года.
          У 1970 годзе ў свет выйшаў зборнік “Чазенія”, адным з апавяданняў якога стала “Сіняя-сіняя”.
Магілёўскі абласны тэатр лялек прэзентаваў прэм’еру гэтага апавядання, непасрэднымі гледачамі якога мы з’явіліся.
           “25-га ліпеня 1880 года. Вялікая паўночная Сахара. Іх засталося толькі двое: маленькая дзяўчынка Джаміля і Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, былы беларус, былы чалавек… чалавек без яды, без вады, без Радзімы”…  Менавіта так пачынаецца спектакль Магілёўскага дзяржаўнага тэтра лялек.
Дзеянне аповеду адбываецца ў 1880 годзе ў Паўночнай Сахары. Галоўны
герой – Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, навучэнец Віленскай гімназіі, удзельнік геаграфічнай экспедыцыі, сапраўдны блукальнік, які апынуўся ў складанай сітуацыі на абшарах распаленай і бязлітаснай афрыканскай пустыні, перад загадкавай усмешкай Сфінкса. Разам з ім маленькая і трапяткая Джаміля – дачка загінуўшага шэйха.
          Каб адцягнуць увагу дзяўчынкі ад пакут смагі, Пятрок апавядае гісторыю-казку пра сваю Радзіму-Вырай “Сінюю-сінюю”, гісторыю страты і здабыцця. Час і прастора распадаюцца. Усплываюць і змешваюцца ў кактэйль малюнкі мінулага і міражы, утвараючы мазаіку сцэн. Знаходзячыся паміж галюцынацыяй і фізічнай рэальнасцю, герой робіць спробы рэканструкцыі падзей свайго жыцця і ўсведамлення іх. Але гэтыя спробы разбіваюцца бязлітасным ворагам – пяском, які ўсе больш захоплівае іх у палон.
        У такіх нялёгкіх, фізічна і эмацыянальна складаных абставінах Пятрок Ясюкевіч даказвае, што, на самой справе, чалавечае жыцце зусім не жаласнае,  а наадварот, дастойна захаплення.

Бараболя Артур, вучань 9 “А” класса
настаўнік геаграфіі Мазанкова К.М.

<< Вернуться на предыдущую страницу