Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Восень у госці запрашае”

          Восень… Якая яна? Часам сумная, з цёмнымі нізкімі хмарамі і бясконцымі дажджамі. Але наша восень не такая! Вучні чацвёртых класаў навучыліся бачыць прыгожае ў звычайным і штодзённым. На мерапрыемстве “Восень у госці запрашае” дзеці паказалі сваю восень, яркую, сонечную, чароўную.

          Вучаніцы 4 “А” класа падрыхтавалі цудоўную паэтычную замалёўку “Салодкія яблыкі”: кожная дзяўчынка прачытала ўрывак з любімага верша пра гэтую смачную садавіну.

          Вучні 4 “Б” класа паказалі гледачам тэатралізаваную пастаноўку “Восеньскія прыгоды”. Вучні 4 “В” класа падрыхтавалі цікавыя загадкі пра садавіну і гародніну, пра з’явы прыроды і надвор’е. А разам з вучаніцамі  4 “Г” класа ўсе госці праспявалі восеньскую песню “Дожджык”. Напрыканцы вуснага часопіса вучні 4 “Д” класа паказалі ўсім падрыхтаваныя малюнкі і праэкты на тэму восені.

          Нашым вучням ніколі не будзе сумна, бо яны ведаюць, што кожная пара года прагожая і самая лепшая, калі побач надзейныя сябры!

<< Вернуться на предыдущую страницу