Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Вы чуеце? Куе Багрым!”

     14 лістапада споўнілася 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма – чалавека-легенды ў беларускай гісторыі і літаратуры. З нагоды юбілею вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г. Магілёва” наладзілі літаратурную сустрэчу “Памяці паэта”.
     “Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачку, і ў цымбалы…” Такімі шчымліва-журботнымі словамі пачалася гісторыя жыцця і творчасці Паўлюка Багрыма, звычайнага хлопчыка з Крошына, які рана далучыўся да трагедыі народнай і аплакаў яе сваёй незвычайна смелай песняй-жальбай.
Працяг сустрэчы быў аздоблены пранікнёным і шчырым гучаннем верша-прысвячэння М. Танка “Багрым”.
Таксама рабяты зрабілі віртуальнае падарожжа ў музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма ў аграгарадку Крошын, наведалі Крошынскі касцёл, у якім і сёння захоўваецца каваная жырандоля, зробленая таленавітым майстрам.
     Паўлюк Багрым… Паэт і мастак… Моцны целам і духам, ваяўнічы і гераічны… Ён стаў прарывам у лірычную паэзію на роднай мове, яркім сведчаннем неўміручага таленту беларускага народа – нашай святой памяццю.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Наталля Валер’еўна

<< Вернуться на предыдущую страницу