Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Я беларускаму малюся слову”

          Сёння, 21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” сталі актыўнымі і пранікнёнымі ўдзельнікамі інтэграванага ўрока “Палескай зямлі волат”, прысвечанага жыццю і дзейнасці нороднага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Сустрэчу наладзілі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 2 імя І.Шамякіна.
          Цікавая і займальная лекцыя пра асобу аўтара была ўдала спалучана з працай вучняў. Рабяты пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і творчасці Мележа-юнака, Мележа-салдата, Мележа-сем’яніна, Мележа-выкладчыка, Мележа-творцы…
          Нечаканым адкрыццём сутнасці асобы аўтара сталі ўспаміны дачкі і ўнука Івана Паўлавіча. Аказваецца, мастак з цеплынёю называў беларускую мову ласкавай, мілагучнай, як песня:”Я чую тое, што пішу, як музыку, з мелодыяй, з рытмам. Ледзь пачую фальш, спыняюся, шукаю дакладныя тоны і словы”.
          Таксама падчас урока-свята ўзгадалі рабяты і любімых мележаўскіх герояў: Ганну Чарнушку, Васіля Дзятліка, Хадоську-Канапляначку… Колькі спагады і дабрыні, мудрасці і чысціні чалавечых узаемаадносін нясуць яны сучаснай моладзі!
          Сапраўды, Іван Паўлавіч Мележ – волат жыццёвых прынцыпаў і перакананняў, дум і спадзяванняў, якія ствараюць падмурак трываласці кожнага беларуса і вучаць усіх нас жыць па-людску.
          Вось такой цікавай і незабыўнай стала сустрэча з арыгінальным мастаком слова І. Мележам, які дараваў нам цудоўную магчымасць аб’яднацца ў адзіным памкненні на шляху да шчырага роднага беларускага слова, на шляху да беларускасці.

Настаўніца беларускай
мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу