Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Ля палотнаў Бялыніцкага-Бірулі

          21 лютага для   навучэнцаў 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” праведзена гадзіна мастацтва “Ля палотнаў Бялыніцкага-Бірулі”.
          Сёлета спаўняецца 145 год з дня нараджэння нашага славутага мастака.
          Імя гэтага чалавека вядома кожнаму адукаванаму беларусу. Яго творчасць і талент прызнаныя ва ўсім свеце. Яго палотны да сённяшняга дня вабяць нейкай адметнай чысцінёй і прыгажосцю.
          Мерапрымства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і відэафільмам “Майстар лірычнага пейзажу”.
          Бясспрэчна, прырода знайшла ў асобе Бялыніцкага-Бірулі мастака, бясконца ёй адданага, палка ў яе закаханага, удзячнага ёй. Мастака, які здолеў у сваіх пейзажах перадаць самыя патаемныя яе тайны.

Загадчык школьнай бібліятэкі Буранкова В.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу