25 лютага дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва” гасцінна сустрэла пераможцаў творчага конкурсу паэтычнага майстэрства “Любімаму гораду прысвячаецца”.
Удзельнікі праекта шчыра дзяліліся ўласнымі творчымі здабыткамі: дэкламавалі аўтарскія вершы, спявалі песні, танцавалі. Вершы-прысвячэнні гораду Магілёву дзівілі шырынёй задумы, глыбінёй думкі, непаўторнай арыгінальнасцю і мяккім лірызмам.
Сярод пераможцаў – Кісялёва Лізавета, вучаніца 7 “А” класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” (дыплом II ступені на гарадскім этапе).
Віншуем Лізавету і жадаем далейшых творчых здзяйсненняў і перамог!
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.