Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“З ветлівымі словамі лёгка жыць”

З мэтай пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў групах падоўжанага дня 1-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва” выхавацелі Іоффе І.Л і Трусава Н.В. правялі гульню “З ветлівымі словамі лёгка жыць”.

Падчас мерапрыемства вучні чыталі вершы пра ветлівыя словы, замацоўвалі веды аб ветлівых паводзінах пры правядзенні конкурса “Самы ветлівы”, пазнаёміліся з апавяданнем В. А. Сухамлінскага “Для чаго кажуць “дзякуй” і вершам  В. Віткі "Чатыры пажаданні”. Не абышлося і без гульняў. Пры правядзенні гульні “Калі ласка” дзеці выконвалі заданне толькі тады, калі гучала ветлівае слова.

У канцы мерапрыемства ўсе першакласнікі з поспехам вытрымалі “Экзамен на ветлівага чалавека”.

                            Ветлівымі словамі трэба даражыць,
                            З ветлівымі словамі лёгка жыць.

Выхавацелі груп падоўжанага дня 1-ых класаў Іоффе І.Л і Трусава Н.В

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу