Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Зноў кнігу ў рукі я бяру – і вырастаюць крылы”

“Зноў кнігу ў рукі я бяру – і вырастаюць крылы”

      Свет кнігі... Таямнічы, яскравы і разнастайны… Дзе твой выток, прасцяг і твая будучыня? Хто самааддана служыў табе, хто ахвяраваў сваім жыццём і дабрабытам дзеля цябе, хто адчуваў твой боль, як свой уласны, хто зычыў табе радасці і шчасця?
       Сёння, першага верасня, на гэтыя пытанні знайшлі адказы вучні 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” падчас тэматычнай сустрэчы “Зноў кнігу ў рукі я бяру – і вырастаюць крылы”, прысвечанай вялікаму святу друкаванага слова – Дню беларускага пісьменства.
Рагвалод, Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны….Сёння гэтыя імёны займаюць пачэснае месца ў гісторыі беларускай літаратуры, бо менавіта яны развівалі культуру, асвету, дбалі пра свой народ.
        З вялікай пашанай узгадалі рабяты жыццё і дзейнасць вялікага асветніка Францыска Скарыны, які 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні выдаў кнігу “Псалтыр”, што стала пачаткам усходнеславянскага кнігадрукавання.
       Зацікавілі рабят і звесткі пра тое, што 38 гадоў таму, 27 жніўня 1979 года, савецкі астраном Мікалай Чарных адкрыў у Галоўным поясе астэроідаў Сонечнай сістэмы новы астэроід, які атрымаў назву Скарына ў гонар беларускага першадрукара. З гэтай нагоды вучаніца 11”Б” класа Сопелева Дар’я (пераможца творчага конкурсу паэтычнага майстэрства “Спроба пяра”) прадэкламавала ўласны верш “Зорка Скарыны”.
Выклікаў гордасць і той факт, што кніжнае кнігадрукаванне пачалося на Беларусі амаль на паўвека раней, чым на Русi. У 1636 годзе наш зямляк Спірыдон Собаль выпусцiў у Магiлёве “Буквар языка славенска”, якi з’яўляўся адным з першых буквароў ва ўсходнiх славян. Вучоныя лiчаць, што слова “буквар” – вынаходства Собаля, бо раней да такiх кнiг ужывалася слова “азбука”.
       Сапраўды, цікавым адкрыццём для рабят сталі шматлікія гістарычныя падзеі і славутыя імёны, дзякуючы якім сёння кнігі адна за адной напаўняюць нашу душу чароўнымі гукамі і фарбамі, абуджаюць думкі, адрошчваюць крылы дабрыні, чысціні, хараства і розуму!


Класны кіраўнік 9 ”А” класа
Аллянкова Наталля Валер’еўна

<< Вернуться на предыдущую страницу