Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Майстры - віртуозы …

     3 лістапада 2017 года на пасяджэнні МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры разглядалася тэма “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання вучэбным прадметам “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
     Пасяджэнне МА праводзілася ў форме тэматычнага семінара. Былі разгледжаны пытанні “Фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў да вучобы праз сучасныя педагагічныя тэхналогіі”, “Рацыяналізацыя і дыферэнцыяцыя напаўнення ўрока і дамашняга задання”. Актуальныя пытанні, якія патрабуюць удумлівага асэнсавання і абмеркавання. Фарміраванне моўных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры спрыяе развіццю інтэлекту, выхаванню маральных якасцей вучняў.
У сваім выступленні Аллянкова Наталля Валер’еўна адзначыла неабходнасць выкарыстання сучасных педагагічных тэхналогій з мэтай фарміравання станоўчай матывацыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, што спрыяе павышэнню эфектыўнасці вучэбнага працэсу.
     Шэндзерава Іна Сяргееўна расказала пра рацыяналізацыю і дыферэнцыяцыю напаўнення ўрока і дамашняга задання. Зрабіла акцэнт на тым, што трэба аптымальна забяспечваць змест урока, выбіраць правільны аб’ем дамашняга задання і ацэньваць яго складанасць.
     Рэалізуючы кампетэнтнасны падыход у працэсе навучання, настаўнік дасягае сапраўдных вяршынь у прафесійнай дзейнасці.


Кіраўнік МА настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка Валянціна Сяргееўна

 

<< Вернуться на предыдущую страницу