Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мастацтва – гэта свет шчасця, прыгажосці і гармоніі

                                               Мастацтва – гэта свет шчасця, прыгажосці і гармоніі

Сёння ў межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” вучні 8-х класаў сустрэліся на пазнавальнай гадзіне “Мастацтва ў нашым жыцці”, якая не стала нечаканай для тых, хто ўлюбёны ў жывапіс і тэатр, захапляецца літаратурай і музыкай, з’яўляецца аматарам кіно і тэлебачання, а таксама сам спрабуе тварыць.

Знаёмства з творамі таленавітых мастакоў Ф.Рашэтнікава, В.Трапініна, У.Макоўскага ўразіла, здзівіла і прымусіла задумацца пра неабходнасць цаніць жыццё, любіць бацькоў, паважаць сяброў. Рабяты бясконца разважалі, захапляліся, радаваліся.

Таксама падчас сустрэчы рабяты пазнаёміліся са спеўнай спадчынай Дзяржаўнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, Дзяржаўнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, вакальна-інструментальных ансамбляў «Сябры», «Верасы», этнагрупы «Троіца», творчасць якіх спрыяе папулярнасці народных песень.

Рабяты з захапленнем дзяліліся і асабістымі творчымі здабыткамі: дэкламавалі вершы, дэманстравалі ўласныя малюнкі і фотапраекты. Асабліва ўразіла рабят уласнай вершатворчасцю вучаніца 8 “В” класа Казлоўская Аляксандра, якая атрымала дыплом пераможцы раённага конкурсу “Спроба пяра” (верш “Мне б продкаў не забыць сівых”).

Сапраўды, стракатая палітра эмоцый, уражанняў і думак, сагрэтых роднай беларускай мовай, атрымалася падчас сустрэчы з мастацтвам. Усе разам прыйшлі да высновы, што мастацтва – гэта свет шчасця, прыгажосці і гармоніі.

Аллянкова Наталля Валер’еўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

<< Вернуться на предыдущую страницу