Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мая Радзiма Беларусь

          Усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі; далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу; развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў- асноўныя мэты моўнай і літаратурнай адукацыі.

          Прыярытэтам пачатковай адукацыі ў галiне мовы з'яўляецца фарміраванне  ўменняў і навыкаў, узровень засваення якіх у значнай меры прадвызначае паспяховасць наступнага навучання вучня, развіццё яго асобасных якасцяў і захаванне індывідуальнасці.   Гэту задачу паспяхова рашаюць урокi мовы, курс “ Мая Радзiма Беларусь”, а таксама заняткi, якiя праводзяцца кожны тыдзень у адзiны беларускi дзень. Вось  i сення, 24 лiстапада вучнi 4 ”Г” класа Багатыроў Мiкiта, Сарокiна Анастасiя, Кузьмiн Аляксандр, Уложынава Кацярына працягвалi здзiўляць узроўнем падрыхтаванасцi, якасным валоданнем мовай i агульнай культурай маўлення.

          Сваёй  працай вучнi будуюць аснову для якаснай самастойнай вучэбнай дзейнасці, якая забяспечыць сацыяльную паспяховасць, развіццё творчых здольнасцяў, самаразвіццё і самаўдасканаленне, а разам з тым i захаванне і ўмацаванне здароўя.
Так трымаць!

Матэтыял падрыхтавала Буевіч Ю. У.

<< Вернуться на предыдущую страницу