Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мая вуліца: крупінкі спадчыннага раю

Мая блакітнавокая краіна, чыстая, светлая, любімая. Мая спадчына, мой райскі куток. Я люблю сваю Радзіму, свой горад, свой Магілёў, сваю прыгожую, дзіўную вуліцу, на якой я жыву. Назва маёй вуліцы – вуліца Крупскай, а названая  яна так у гонар Надзеі Крупскай. Вы спытаеце, хто гэта?  А я вам адкажу.

Надзея Крупская нарадзілася ў беднай сям’і. Бацька,   Канстанцін Ігнатавіч Крупскі (1838-1883), удзельнічаў у Камітэце рускіх афіцэраў, падтрымліваў удзельнікаў Польскага паўстання 1863 года. Маці, Лізавета Васільеўна Цістрова (1843-1915), працавала гувернанткай.

У 1889 годзе Крупская паступіла на Бястужаўскія курсы ў Пецярбургу, але вучылася там толькі год. У 1890 годзе, будучы слухачкай Вышэйшых жаночых курсаў,  уступіла ў студэнцкі марксісцкі гурток і з 1891 па 1896 год выкладала ў Пецярбургскай нядзельнай вячэрняй школе для дарослых.

У 1894 годзе пазнаёмілася з маладым Уладзімірам Ульянавым (Леніным). Разам з ім  удзельнічала ў арганізацыі ’’Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа’’. У 1896 годзе была арыштавана і пасля сямігадовага заключэння саслана ва Уфімскую губерню, але адбывала ссылку ў Сібіры, дзе 10 (22) ліпеня 1898 года  ўступіла ў царкоўны шлюб з Леніным.

У 1898 годзе ўступіла ў РСДРП.  Займалася  арганізацыяй пралетарскага руху, стаяла ля вытокаў Сацыялістычнага саюза рабочай моладзі, камсамола і піянерскай арганізацыі.  З 1917 года з’яўлялася  Старшынёй Дзяржаўнай камісіі.

У красавіку 1917 года разам з Леніным вярнулася ў Расію, была памочніцай Леніна ў падрыхтоўцы і правядзенні Кастрычніцкай рэвалюцыі. Атрымліваецца, што роля гэтай жанчыны даволі значная ў жыцці не толькі краіны, а  і ў жыцці  ўсёй планеты. А называцца мая вуліца  так стала толькі з 1958 года.

Вось якая вялікая гісторыя ў назве маёй вуліцы. Вялікая гісторыя вуліцы, вялікая гісторыя калісьці вялікай краіны, у якой нарадзіліся мае продкі. А я, іх нашчадак, жыву ў Магілёве на вуліцы Крупскай, памятаючы пра незабыўныя старонкі мінулага жыцця, захоўваючы памяць пра гісторыю, якую нельга забываць, нельга выкрэсліваць. Бо гэта гісторыя наша з вамі, а значыць, гэта  і ёсць мы.

І для мяне мой родны куточак – райскае месца. Я  захапляюся краявідамі маёй вуліцы ў розныя поры года. Я дзіўлюся таму, якая прыгажосць створана  сумленнай працай маіх землякоў. Я ўпэўнены ў тым, што прыйдзе час і  я абавязкова зраблю ўсё, каб мая вуліца Крупскай станавілася  прыгажэй і прыгажэй з кожным днём. І вельмі хочацца, каб  нашчадкі сказалі дзякуй магіляўчанам, якія шчасліва жылі, дбайна працавалі ў пачатку III тысячагоддзя, ствараючы райскую спадчыну.

Вучань 7”А” класа Доўгі Данііл

 

<< Вернуться на предыдущую страницу