Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

          3 лістапада адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Стварэнне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працесе выкладання беларускай мовы і літаратуры».
          Метадычны дыялог уключаў пытанні, звязаныя з арганізацыяй адукацыйнага працэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 10 – 11 класах, з удзелам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў мерапрыемствах па падтрымцы і пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў час правядзення ў 2016 годзе Года культуры.
          Мова, дзякуючы сваёй кумулятыўнай функцыі, якая заключаецца ў назапашванні і захаванні культуразнаўчай інфармацыі, становіцца крыніцай узбагачэння духоўнага свету вучняў.
          Духоўнаму ўзбагачэнню вучняў садзейнічае сучаснае адукацыйнае асяроддзе.
          Аллянкова Н.В. падзялілася вопытам работы па выкарыстанні наглядных сродкаў навучання. Засяродзіла ўвагу на неабходнасці цеснай сувязі адукацыйнага працэсу і розных відаў сувязі, што спрыяе ўдасканаленню творчага працэсу.
          Кустава А.С. праінфармавала пра складальнікі нацыянальнай культуры, пра культурныя праграмы, рэалізаваныя на дзяржаўным узроўні, пра акцыі, знамянальныя даты нашай краіны. Прыйшлі да высновы: падзеі маюць міжнароднае гучанне, а імёны юбіляраў павінны стаць арыенцірам для моладзі.


Кіраўнік метадычнага аб’яднання Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу