Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…

Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…


      751 год таму на беразе Дняпра нарадзіўся горад пад цудоўнай назвай – Магілёў.
      На легендарным шляху “з варагаў у грэкі” паўстаў мой Магілёў, мая малая радзіма.
     Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў пад назвай  “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.
     Які ж ён, мой Магілёў? Гэта прыгожыя вулачкі і завулкі, што аднолькава шыкоўныя ў любую пару года.
  Гісторыя пакінула багатую спадчыну майму гораду: Барыса-Глебская царква, Капліца Святой Велікамучаніцы Параскевы, Архікатэдра Трох Свяціцеляў, Свята-Мікольскі жаночы манастыр… Зямны спакой маёй малой радзімы ахоўваюць часам маўклівыя званы храмаў, дазваляюць упэўнена адчуваць сябе ва ўласным доме, ствараючы асабісты дабрабыт, дабрабыт таго месца, дзе ты нарадзіўся і дзе маеш шчасце жыць.
   Першы ўрок у нашай школе спрыяў фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага Магілёва, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці.
     Урок-падарожжа быў праведзены ў 5 ”Б” класе. Урок быў насычаны канкрэтнымі і дакладнымі фактамі. Былі выкарастаны музычныя творы, фотаздымкі, ілюстрацыі, якія стварылі асаблівую эмацыянальную атмасферу, спрыялі актыўнаму ўключэнню вучняў у абмен думкамі.
    Першы ўрок стаў імпульсам для выхавання ў падрастаючага пакалення  грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей, садзейнічаў выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю малую радзіму.

Класны кіраўнік 5”Б” класа Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу