Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мой Магілеў – радзімая старонка

Мой Магілеў – радзімая старонка

                                                                                        Ёсць у кожнага радзіма малая,
                                                                                        Месца, дзе ты нарадзіўся і рос.
                                                                                        Там зара асабліва пунсовая
                                                                                        І ўсе душу кранае да слёз…
                                                                                                                     В.Пракоф’ева

          Малая радзіма… Горад, мястэчка, невялікая вёсачка… Для чалавека, які нарадзіўся там, гэта самае важнае, самае любімае месца на зямлі. Усе дарогі вядуць дадому. З усіх вандровак, далёкіх і блізкіх, мы спяшаемся туды, дзе і дрэва, і валун у полі, і гаючая крыніца, і стары крыж на раздарожжы – усе да болі знаёмае і дарагое сэрцу. А магчыма вас кліча ў снах алея ў буйным населеным пункце, шумны двор, дзе прайшло дзяцінства, гарадская мітусня і імклівасць, якія так палохаюць вяскоўцаў, а для гараджан з’яўляюцца ўвасабленнем свабоды і крыніцай жыццёвых сіл. А дзе ваша малая радзіма?
          Маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь толькі пачынаюць спазнаваць сваю Радзіму, яе дасягненні, традыцыі, навакольны свет. З гэтай нагоды ў  дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” у 3 “Г” класе  адбылося віртуальнае падарожжа па родным горадзе Магілеве. Вучні прайшліся па старажытных вуліцах горада, пабывалі ў абласным драматычным тэатры, у Свята-Нікольскім манастыры, на Буйніцкім полі выказалі пачуццё глубокай пашаны перад гераізмам нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Заўважылі , якім светлым, прыгожым стаў Магілёў, з сучаснымі тэатрамі, паркамі, стадыёнамі, дзе так утульна жывецца гараджанам.
          Вучні засталіся пад уплывам хараства і прыгажосці сваёй малой радзімы. І вельмі хочацца, каб яны захавалі ў сваіх сэрцах гонар, павагу і любоў да роднай зямлі, якая гадуе іх, пестуе і стварае ўсе ўмовы для шчаслівай будучыні.

Загадчыца бібліятэкі Худалей Г.М.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу