Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Моўныя скарбы роднага краю

          У рамках адзiнага дня беларускай мовы 17 лiстапада ў 3 «Б» класе прайшла вiктарына «Моўныя скарбы роднага краю». У мерапрыемстве прынялi ўдзел 4 каманды: «Зорачкi», «Буслiк», «Зубраня», «Беларусачка». Вучнi разгадвалi загадкi, крыжаванкi, дэманстравалi веды ў казках, прымаўках, прыказках, скарагаворках.У музычнай i жартоўнай паўзах дзецi спявалi народныя песнi, танцавалi, iнсцэнiравалi беларускiя жарты. Усе ўдзельнiкi паказалi добрыя веды па беларускай мове, лiтаратуры, гicторыi роднага краю. Лепшыя каманды былi ўзнагароджаны дыпломамi пераможцаў. Мерапрыемства падрыхтавала i правяла класны кiраўнiк Жук В.М.

<< Вернуться на предыдущую страницу