Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мова… Родная мова…У марах, у песнях, у снах…

Назва літаратурнага вечара, які падрыхтавалі вучні 7”А” класа.  На свята былі запрошаны вучні 5-х і 6-х класаў.

Паэтычныя радкі таленавітых беларускіх пісьменнікаў ліліся з юных сэрцаў сапраўдных беларусаў, улюбёных у свой край, у літаратурныя шэдэўры, у цудоўнае жыццё-казку.

Колькі існуе чалавецтва і развіваецца мастацтва слова (і гэта не адно тысячагоддзе!), людзі шукаюць разгадку таямніц паэзіі. Шукаюць яе, калі задумваюцца над тым, чаму так хвалюе добрая песня, чаму так прываблівае, кранае хораша і дасціпна сказанае слова.

Атрымліваецца, як у той казцы пра зачараваны скарб. Увесь свой век герой настойліва шукае скарб. Сам не знаходзіць – працягваюць пошукі яго дзеці, унукі, праўнукі, потым і іх дзеці. Але чаму? Ды таму, відаць, што з гэтым звязана нешта вельмі важнае для іх – надзеі і мары пра лепшае, прыгажэйшае жыццё, жаданнне чагосьці нязвыклага, прывабнага і сапраўды таемнага, загадкавага.

Іншымі словамі, паэзія – гэта тая сіла, што надае высокі сэнс  жыццю, робіць яго змястоўным і прывабным, абуджае ў чалавеку нястрымнае памкненне да прыгажосці, гармоніі са светам.

Паэзія з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнага хараства нашага народа. Менавіта паэзія прамаўляе нашы запаветныя мары і спадзяванні, вучыць праўдзе і чалавечнасці.

Толькі ёй пад сілу ўзняць душу чалавека над будзённасцю.

Час здольны змяніць свет, высушыць рэкі і занесці пяском гарады. Але крыніцы паэзіі нязменна будуць бруіць з чалавечай душы, з самага сэрца народа. Гэта крыніца непадуладная часу.

Петрачэнка Валянціна Сяргееўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу